Праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Святар выклаў тэкст Літургіі на беларускай мове, па якім можна сачыць за набажэнствам, каб разумець, што адбываецца. А таксама – назваў час і месца правядзення службы і асвячэння страў.
Дзе і калі будзе праваслаўная Велікодная служба для беларусаў у Вільні, ці будуць «асвячаць булкі ды яйкі», распавёў на сваёй старонцы протаіерэй Георгій Рой, святар Беларускай супольнасці Усяленскага Патрыярхату.
Праваслаўныя адзначаць Вялікдзень 5 траўня, і многія вернікі гэтай канфесіі, якія імігравалі з Беларусі (найбольш масава – у Літву і Польшчу) не ведаюць, як могуць адзначыць Пасху ў гэтых каталіцкіх краінах.
Прыйсці на Літургію, каб паўнавартасна ўдзельнічаць у святкаванні Вялікадня, можна ў Вільні. А для тых, хто далёка – супольнасць арганізуе анлайн-трансляцыю службы >
У Вялікую суботу, 4 траўня, па адрасе Bokšto g. 4 у Вільні з 11.00 да 18.00 будзе адбывацца асвячэнне велікодных страў. Усяночная служба пройдзе ў будынку Евангелічнай лютэранскай царквы на Vokiečių g. 20. Яна пачнецца апоўначы, у 00.00, з 4-га на 5-е траўня. Пасля службы таксама можна будзе асвяціць ежу.
У Велікодную раніцу а 9.00 адбудзецца Пасхальная служба для дзяцей і бацькоў на Bokšto g.4.
Для таго, каб быць больш уключанымі ў тое, што адбываецца падчас Літургіі, можна спампаваць яе тэкст на беларускай мове і сачыць падчас набажэнства.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Упершыню дзяржаўная ўстанова ўручыла падзяку каталіцкаму святару
-
Без біскупа і публічнасці адзначылі свята ў Вільні беларускія католікі ў эміграцыі