Гродзенскі гурт прадставіў кліпы з хрысціянскай шчадроўкай і калядкай
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Частка здымкаў праходзіла ў касцёле – калектыў робіць уласныя апрацоўкі беларускіх народных песень у стылі world-music.
Да калядных святаў гродзенскі музычны гурт «Папараць» прадставіў кліп на беларускую традыцыйную хрысціянскую шчадроўку «А ў бару, ў бару», частка якога была зняла ў каталіцкім храме. 4 студзеня калектыў выклаў відэа ў сеціва і падзякаваў са садзейнічанне ў здымках Гродзенскаму дзяржаўнаму гiсторыка-археалагiчнаму музею, Музею гісторыі Гарадніцы, гродзенскаму касцёлу Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.
Раней, 25 снежня, калі католікі адзначалі Божае Нараджэнне, гурт прэзентаваў відэа з беларускай традыцыйнай калядкай «Нова радасць стала» – таксама са здымкамі ў касцёле. Абодва кліпы глядзіце ніжэй.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
«Папараць» – паўакустычны гурт, які грае музыку двух накірункаў: уласныя апрацоўкі беларускіх народных песень, хутчэй у стылі world-music, з выкарыстаннем шматлікіх этнічных інструментаў з розных куткоў свету, і песні лідара гурта Таццяны Салаўёвай – часам на ўласныя тэксты, а часцей на вершы паэтаў, класікаў і сучаснікаў, на беларускай і рускай мовах.
Media
Related items
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Байк, драйв... могілкі. «Сельскі святар» працягвае здзіўляць
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- Праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі