Logo
Print this page

За памерлую пасля згвалтавання ў Варшаве беларуску моляцца вернікі

Трагедыя моцна ўразіла многіх беларусаў, шмат малітоўных просьбаў з'явілася ў сацсетках.

Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла ў рэанімацыі. Пра смерць 25-гадовай Елізаветы, на якую жорстка напалі ў цэнтры польскай сталіцы, стала вядома 1 сакавіка. Прычынай смерці жанчыны, ураджэнкі Мінскай вобласці, якія пражывала ў Варшаве, стала гібель мозгу.

25 лютага ў цэнтры гораду беларуску знайшлі без прытомнасці са слядамі ўдушэння. Яе рэанімавалі і ў крытычным стане даставілі ў шпіталь, аднавілі работу сэрца. Аднак вывесці жанчыну з комы медыкі не змаглі – першапачаткова паведамлялася пра тое, што шансаў на аднаўленне дзейнасці мозгу практычна няма.

Невядома, ці была Елізавета веруючай, аднак тое, што з ёй адбылося, моцна ўразіла беларускіх вернікаў, многія з якіх паведамілі ў сацыяльных сетках пра малітву за збаўленне яе душы і вечнае жыццё. Шмат каментароў з малітвамі пакінулі таксама на старонцы Елізаветы ў Instagram, прасіў аб малітве і яе хлопец.

Раней за некалькі дзён беларусы сабралі звыш 100 тысяч даляраў на лячэнне жанчыны.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.