На пахаванні беларускі Лізы ў Варшаве будуць маліцца прадстаўнікі трох канфесій
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Прызначана дата пахавання, якое пройдзе ў польскай сталіцы пры ўдзеле праваслаўнага і каталіцкага святароў, а таксама пратэстанцкага пастара.
Развітанне і пахаванне беларускі Лізаветы, памерлай пасля згвалтавання ў Варшаве, адбудуцца 14 сакавіка а 13.00 на Паўночных могілках польскай сталіцы (Pownocny cmentarz) у зале С. Усе жадаючыя могуць развітацца з Лізай, паведаміла літаратар, вядоўца ТV-праектаў Валярына Кустава, якая прымае ўдзел у арганізацыі пахавання.
Яна ўдакладніла, што з Беларусі прыехаў брат Лізы, а падчас развітання адбудзецца набажэнства. З развітальным словам і малітвай выступяць прадстаўнікі адразу трох хрысціянскіх канфесій: беларускія святары праваслаўнай і каталіцкай Цэркваў, а таксама пратэстанцкі пастар.
Раней паведамлялася, што Лізавета была ахрышчаная ў праваслаўі, і правядзенне адпявання ў гэтым абрадзе было пажаданнем сваякоў памерлай.
Нагадаем, за супакой душы і Божую міласэрнасць для Лізаветы маліліся таксама многія беларускія католікі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Манах з Гудагая зрабіў арэлі для парафіі ў Мінску
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы