Герб Мінска з выявай Божай Маці вярнулі на плошчу Незалежнасці
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Гэта адбылося ў сімвалічную дату. А здымалі герб дзеля афармлення будынка з нагоды візіту ў Беларусь прэм'ера Кітая.
На будынку дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта на плошчы Незалежнасці зноў размясцілі герб Мінска, на якім адлюстравана Ўнебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта адбылося 25 жніўня, у гадавіну надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу Канстытуцыйнага акту, што дэ-юрэ азначала абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.
Герб Мінска адсутнічаў на плошчы амаль 10 дзён. Цяпер стала зразумела, што яго здымалі дзеля афармлення будынка педуніверсітэта з нагоды візіту ў Беларусь прэм'ер-міністра Кітая Лі Цяна.
За тыдзень да гэтага візіту на будынку пачалі афармляць банеры ў выглядзе дзяржаўных сцягоў Беларусі і Кітая. Атрымлівалася, што герб з Божай Маці ўзвышаўся над імі.
Праз два дні пасля ад'езду прэм'ера Кітая канструкцыю са сцягамі разабралі, а герб Мінска вярнулі на ранейшае месца.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
Пра ксяндза Акалатовіча няма звестак ужо паўтара месяцы
-
Што адбываецца ў Нацыянальным санктуарыі на фоне маўчання, даведваліся вернікі
-
«Хваліцца не новымі ракетамі і танкамі, а тым...» Беларускі біскуп распавёў пра сваю мару