Logo
Print this page

Арыгінальна павіншавалі з Днём бацькі ў касцёле ў Гудагаі

А раней тут маліліся ў інтэнцыі ўсіх матуль з нагоды Дня маці і ўзнагародзілі жанчын медалікамі «За бескарысную любоў».

З нагоды Дня бацькі, які адзначаецца ў Беларусі 21 кастрычніка, у каталіцкай парафіі ў Гудагаі памалаліся ў нядзелю за ўсіх татаў і арыгінальна павіншавалі іх. Дзеці ўручылі ім папяровыя гальштукі з надпісам па-беларуску: «Навошта мне супергерой, калі ёсць тата».

Молячыся, вернікі прасілі для ўсіх бацькаў шчодрых Божых дароў і сіл, патрэбных для выканання штодзённых абавязкаў на карысць сям'і, выхавання сыноў і дачок. Нагадаем, Дзень бацькі – новае дзяржаўнае свята, заснаванае ў 2022 годзе.

Раней, у мінулую нядзелю, у Гудагаі адпраўлялі святую Імшу ў інтэнцыі ўсіх матуль з нагоды Дня маці. Жанчын узнагародзілі сімвалічнымі медалямі «За бескарысную любоў».

Такім чынам, гудагайскі санктуарый Маці Божай Шкаплернай, дзе часта ладзяць малітву з нагоды прафесійных святаў, працягвае традыцыю.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onПанядзелак, 21 Кастрычнік 2024 09:13
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.