Logo
Print this page

Пра квадробінг – ад каталіцкага псіхолага: ці так гэта кепска і што рабіць бацькам?

Як з'явіліся квадроберы, пазітыўныя і негатыўныя бакі з'явы – у відэападкасце беларускага псіхолага.

Каталіцкая верніца, псіхолаг Наталля Станкевіч выпусціла на сваім канале відэападкаст, прысвечаны тэме квадробінгу.

Супраць гэтай плыні ў апошні час настроіліся ідэалагічныя службы, якія праз дзяржаўную прэсу актыўна пераконваюць у тым, што «захапленне мае схаваны пасыл дэструктыўнай ідэалогіі, прыводзіць да страты асобы». Хоць нельга сказаць, каб тэма была актуальная для Беларусі і гэта з'ява была тут распаўсюджаная.

«Нейкі неверагодны вэрхал развялі вакол гэтай тэмы: адны – абсалютна свядома, іншыя – па дурасці, з-за павальнага недаверу да нечага новага і павальнага ж жадання «забараніць і не пушчаць». А ў кругаверці ўсіх гэтых скокаў – бацькі, якія часцяком наогул не разумеюць, што рабіць з дзіцём, які надзеў маску сабачкі: ці то даставаць папругу, ці то ставіць дзіцяці місачку ў кутку», – пракаментавала псіхолаг.

У сваім відэа яна разбірае квадробінг як спартыўную плынь і псіхалагічную з'яву, распавядае пра гісторыю, сутнасць, пазітыўныя і негатыўныя бакі квадробінгу, дае парады бацькам дзяцей-квадробераў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onАўторак, 29 Кастрычнік 2024 11:33
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.