«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
На яго ранейшы твор напісаў рэцэнзію вядомы літаратурны крытык.
Пробашч парафіі святога Антонія ў Віцебску ксёндз Сяргей Сурыновіч напісаў кнігу для падлеткаў «Нулявы мерыдыян». Яе выхад плануецца ў другой палове лістапада, паведаміў святар на сваёй старонцы. Ён удакладніў у каментарах, што яна павінна з'явіцца ў продажы ў «Акадэмкнізе» ў Мінску.
Гэта зборнік псіхалагічных апавяданняў пра віцебскіх падлеткаў, заціснутых у вакуум сацсетак і бацькоўскіх чаканняў:
«Сапраўднае жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G. Адзінота, чужы боль, страта ілюзіі прыводзяць кожнага да свайго «нулявога мерыдыяна» — моманту, калі лічбавы код ператвараецца ў жывое сэрца».
Кніга адрасуецца падлеткам, іх бацькам і ўсім, хто шукае шлях да самога сябе, адзначыў аўтар.
Дарэчы, на яго ранейшы твор – аповесць «Крушня» – пасля нашай публікацыі напісаў рэцэнзію вядомы літаратурны крытык Сяргей Дубавец.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Хацеў памерці ў Беларусі. Вернік наведаў ксяндза, які пасля 36 гадоў служэння вымушана вярнуўся ў Польшчу
-
Пры загадкавых абставінах у Рыме памёр вядомы расійскі святар
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?