«Спадзяемся, адпусцяць да Раства». Год як ксёндз Генрых Акалатовіч за кратамі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Упершыню ў Беларусі з часоў камуністычнага рэжыму святара так доўга трымаюць у зняволенні. Нарэшце прызначана дата суда.
Мінуў год з таго часу, як быў затрыманы пробашч каталіцкай парафіі ў Валожыне ксёндз Генрых Акаталатовіч. Гэта адбылося на свята Маці Божай Міласэрнасці, 16 лістапада 2023 года.
Амаль увесь гэты час святар, які мае пенсійны ўзрост і цяжкія хваробы, знаходзіцца ў СІЗА КДБ («Амерыканцы»), дзе ў свой час трымалі ксяндза Казіміра Свёнтка, які пасля падзення СССР быў прызначаны кардыналам.
З часоў камуністычнага рэжыму ніводнага святара ў Беларусі не трымалі так доўга за кратамі. Каля паўгода быў пад вартай ксёндз Уладзіслаў Лазар у 2013 годзе, пасля чаго яго вызвалілі, а справу закрылі з-за недаказанасці.
Нарэшце прызначана дата суда над ксяндзом Генрыхам – яго справу пачнуць разглядаць 25 лістапада у Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Святара абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».
Ніякія абставіны яго справы невядомыя, ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт так і не з'явілася. Паводле Крымінальнага кодэкса ксяндза Генрыха могуць асудзіць на тэрмін ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Нагадаем, ён не прызнае сябе ў чымсьці вінаватым.
Тым часам вернікі выказалі надзею, што пасля прысуду і канфіскацыі знойдзеных грошаў святара могуць вызваліць праз працэдуру памілавання, і ўжо на Божае Нараджэнне ён зможа вярнуцца да служэння ў парафію.
Таксама нагадаем, што ўжо больш за паўгады знаходзіцца за кратамі другі беларускі святар – пробашч каталіцкай парафіі ў Шуміліне, ксёндз Анджэй Юхневіч. У чым яго абвінавачваюць, дагэтуль не вядома.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін