Logo
Print this page

Праваслаўныя і каталіцкія святары стануць удзельнікамі дзяржаўнай акцыі

У параўнанні з мінулым годам ёсць змены.

Да ўдзелу ў рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» ў Беларусі прыцягнуць святароў БПЦ і РКЦ. Акцыя пройдзе з 26 снежня па 15 студзеня, сярод яе арганізатараў — Мінпрацы, Мінадукацыі, БРСМ. Асноўнымі мерапрыемствамі акцыі стануць віншаванні пажылых людзей.

«Рэлігійныя арганізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Рымска-Каталіцкай Царквы прымуць актыўны ўдзел у епархіяльных калядных дабрачынных акцыях — наведванні прадстаўнікамі епархій БПЦ і РКЦ пажылых грамадзян і інвалідаў, якія пражываюць ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання», — гаворыцца ў паведамленні Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Прадстаўнікі абедзвюх Цэркваў і раней праводзілі падобную сацыяльную работу. Напрыклад, у пачатку снежня ў Ваўкавыску святары абедзвюх канфесій разам удзельнічалі ў каляднай сустрэчы з падапечнымі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту цэнтра сацабслугоўвання.

У выпадку з акцыяй такая сацыяльная работа Цэркваў бярэцца пад патранаж дзяржаўных органаў.

Святароў прыцягвалі да ўдзелу ў аналагічнай акцыі і летась — але тады да наведвання пажылых людзей у сацустановах запрашалі толькі праваслаўных святароў. Акрамя таго, у леташняй акцыі ўдзельнічала Аб'яднаная Царква хрысціян веры евангельскай — цяпер яна не згадваецца ў паведамленні Ўпаўнаважанага.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 09 Снежань 2024 14:05
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.