Logo
Print this page

У судзе над айцом Юхневічам зноў працяглы перапынак. Пра што гэта можа сведчыць?

Можна меркаваць, што святар адмаўляе ўчыненне злачынстваў і спрабуе даказаць сваю невінаватасць.

Працэс над пробашчам рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне айцом Анджэем Юхневічам праходзіць з працяглымі перапынкамі. Мяркуючы па раскладзе суда Шумілінскага раёна, наступнае пасяджэнне прызначана на 19 лютага – праз амаль два тыдні пасля папярэдняга, якое адбылося 6 лютага.

А ўсяго з пачатку працэсу амаль за паўтара месяца прайшло толькі тры пасяджэнні. Першы перапынак доўжыўся больш за месяц, другі – больш за тыдзень.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме, таму што адбываецца на працэсе — даведацца немагчыма. Яшчэ перад пачаткам суда ад святара перасталі прапускаць лісты. Адмаўляюцца што-небудзь распавядаць пра сітуацыю як сваякі айца Анджэя, так і ў ягонай парафіі.

Працяглыя перапынкі ў працэсе могуць сведчыць аб правядзенні дадатковых экспертыз і іншых дзеянняў. Можна меркаваць, што святар адмаўляе ўчыненне злачынстваў, якія яму інкрымінуюць, і спрабуе даказаць сваю невінаватасць. Калі б у абвінавачвання было дастаткова рэальных доказаў, відавочна, што працэс праходзіў бы хутчэй.

Таксама доўгія перапынкі могуць сведчыць аб пошуку сведак, акрамя таго, могуць быць прычынай сур'ёзнай хваробы абвінавачанага.

Нагадаем, айца Анджэя абвінавачваюць па трох артыкулах, якія тычацца палавых адносін з непаўналетнімі, і па якіх прадугледжана ад 5 да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Раней у Мінску каталіцкага святара асудзілі да 11 гадоў зняволення паводле абвінавачвання ў «здрадзе дзяржаве».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 07 Люты 2025 13:31
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.