Logo
Print this page

Ксёндз Акалатовіч пераведзены ў калонію – гэта адбылося проста на Вялікдзень

Цяпер у святара новы адрас, па якім яму можна адправіць ліст.

Асуджанага раней на 11 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча перавялі ў калонію ў Бабруйску. Пасля таго, як Вярхоўны суд адхіліў ягоную скаргу, прысуд паводле абвінавачвання ў «здрадзе дзяржаве» набыў моц, таму з СІЗА святара этапавалі ў месца «адбыцця пакарання».

Як даведаліся вернікі, гэта адбылося 20 красавіка, ва Уваскрасенне Хрыстова. У тую дату Пасху адзначалі і католікі, і праваслаўныя – нягледзячы на гэта, менавіта ў гэты дзень для групы асуджаных арганізавалі этап з мінскага СІЗА.

Цяпер у ксяндза Генрыха новы адрас, па якім яму можна адправіць ліст:

Околотовичу Геннадию Владиславовичу
ИК №2, 213800, г. Бобруйск, ул. Сикорского, 1

Нумар атрада пакуль невядомы. Лісты лепш пісаць на рускай мове, каб іх зразумелі цэнзары (як і другому асуджанаму святару – айцу Анджэю Юхневічу, які знаходзіцца ў Віцебску).

65-гадовы ксёндз Генрых мае цяжкія хваробы – яму былі прызначаныя медабследаванні, якія, як чакалася, правядуць да адпраўкі ў калонію. Магчыма, яго вернуць назад у СІЗА для праходжання абследаванняў.

Вернікі не губляюць надзеі, што святар у хуткім часе будзе вызвалены праз працэдуру памілавання.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.