Logo
Print this page

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве

А на вокладцы сваёй старонкі ў сацсетцы яна размясціла храм у Будславе.

Пасол Венгрыі ў Беларусі спадарыня Зіта Ілона Бенчык наведала з рабочым візітам каталіцкі храм у Магілёве. Аказалася, дыпламат прафесійна грае на аргане. Свае здольнасці яна прадэманстравала на старадаўнім інструменце катэдральнага касцёла ў прысутнасці парафіян.

Падчас імправізаванага канцэрта спадарыня пасол выканала творы венгерскіх аўтараў [відэа глядзіце ніжэй], распавёў у сторыс на сваёй старонцы біскуп Аляксандр Яшэўскі, які сам прафесійна грае на аргане.

Мы знайшлі спадарыню Зіту Бенчык у сацсетцы – яна часта выкладвае фота з каталіцкімі храмамі Беларусі і нават на вокладцы размясціла касцёл у Будславе. Там яна была 31 траўня падчас святкавання Сусветнага дня дзіцяці – свята ў Каталіцкай Царкве. Таксама яна не раз наведвала ў Мінску касцёл на Залатой Горцы, напрыклад, у Пальмавую нядзелю.

Раней Зіта Бенчык згадвалася ў СМІ як пасол першай з 2020 года краіны ЕС, якая ўручыла даверчыя граматы ў Беларусі. Затым яна праводзіла сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых уладаў, сустракалася з паслом РФ у Беларусі, абмяркоўвала ўзаемадзеянне сваёй краіны з Расіяй.

Media

Last modified onАўторак, 10 Чэрвень 2025 16:16
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.