Logo
Print this page

У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны

Падобнае паломніцтва з Расіі таксама не ўздымала ў Ватыкане сцяг сваёй краіны, але яно пазначыла сябе хусткамі з колерамі сцяга.

Завяршылася пілігрымка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Рым з нагоды Юбілейнага году. Падчас паломніцтва каля 500 вернікаў прымалі ўдзел у агульнай аўдыенцыі Папы Рымскага, святой Імшы ў базыліцы святога Пятра, праходзілі праз Святыя брамы ў Ватыкане, па дарозе наведвалі знакавыя для католікаў месцы ў краінах Еўропы.

Пры гэтым звяртаў на сябе ўвагу той факт, што вернікі не выкарыстоўвалі беларускай сімволікі – ні дзяржаўнай, ні (па зразумелых прычынах) нацыянальнай гістарычнай. Пілігрымка мела толькі сцяжкі з рэлігійнай сімволікай.

Падобнае паломніцтва з Расіі, якое наведала Рым перад беларусамі, таксама не ўздымала ў Ватыкане сцяг сваёй краіны, але яно пазначыла сябе хусткамі з колерамі расійскага сцяга.

Такім чынам, адзінай групай беларускіх католікаў, якая выкарыстоўвала пры пілігрымцы ў Рым сцяг краіны (дзяржаўны) былі ўдзельнікі Нэакатэхуменальнага шляху з Гомеля.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.