Logo
Print this page

Незвычайную гісторыю распавёў святар. А вы ведалі пра такі звычай?

Мясцовая пенсіянерка клапоціцца пра могілкі, на якіх пахаваныя немаўляты.

У вёсцы Баранцы ў Ашмянскім раёне проста каля хат знаходзяцца невялікія могілкі з маленькімі крыжамі. Гэтае дзіўнае месца заўважыў падчас каляды пробашч касцёла ў Жупранах ксёндз Артур Ляшнеўскі і выклаў відэа з мясцовай жыхаркай, якая клапоціцца пра даўнія могілкі.

Пенсіянерка Яніна распавяла, што тут пахаваныя 10 маленькіх дзяцей, якія памерлі ва ўзросце да аднаго года, а таксама трое дарослых. Пэўны час месца было закінутае, але жанчына расчысціла яго і цяпер штогод ва урачыстасць Усіх святых запальвае тут свечкі.

Аднак з відэа не было зразумела, чаму гэтых дзяцей і дарослых пахавалі асобна. Відаць, раней тут быў ускраек вёскі, а потым суседнія ўчасткі забудавалі.

У каментарах патлумачылі: у гэтым рэгіёне калісьці быў звычай асобна хаваць памерлых, якія не былі ахрышчаныя. Таму большасць – немаўляты, што не дажылі да хросту. Такія месцы ў народзе называлі «магілачкі».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.