Logo
Print this page

Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле

Храм быў поўны: на службе сабраліся прадстаўнікі ўніверсітэта, выкладчыкі і студэнты ВНУ.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы апублікаваў фотафакт: «Духоўнае яднанне» ў гонар 86‑годдзя заснавання ВНУ. 24 лютага ў галоўным каталіцкім храме горада — Фарным касцёле — прайшла малітва з гэтай нагоды.

Менавіта тут Купалаўскі ўніверсітэт традыцыйна штогод моліцца ў свой «Дзень нараджэння».

Мяркуючы па апублікаваных фота, адбылася святая Імша, якую адпраўляў вікарый парафіі ксёндз Яўген Амасёнак.

Храм быў поўны: на службе сабраліся прадстаўнікі ўніверсітэта, выкладчыкі і студэнты ВНУ, «каб памаліцца і ўспомніць значныя моманты ў гісторыі ўніверсітэта», гаворыцца ў паведамленні і адзначаецца, што «традыцыйная служба стала момантам духоўнага яднання».

Media

Last modified onСерада, 25 Люты 2026 16:21
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.