BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ

Візіт адбудзецца ў межах падрыхтоўкі да Еўрапейскай сустрэчы моладзі.

У межах падрыхтоўкі да Еўрапейскай сустрэчы моладзі Беларусь наведае прадстаўнік экуменічнай супольнасці Тэзэ брат Крыстаф. Ён паведаміў, што прыедзе ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у малітвах і сустрэчах:

«Для мяне гэта будзе першы візіт у вашу краіну, і я вельмі радуюся магчымасці пазнаёміцца з ёй. Таксама было б вельмі добра, калі б падчас гэтага візіту мне ўдалося сустрэцца з некаторымі з вас».

Брат Крыстаф будзе ў Смаргоні 5 кастрычніка ў парафіі святога Яна Паўла II, 8 кастрычніка ў Мінску ў Хрысціянскім сацыяльны цэнтры і 10 кастрычніка ў Гродне ў катэдральным касцёле.

У кожным з гэтых гарадоў запланаваныя малітвы і сустрэчы.

Еўрапейская сустрэча моладзі адбудзецца ў Лодзі ў Польшчы з 28 снежня 2026 года па 1 студзеня 2027 года. У каманду з 18 чалавек, якая рыхтуе сустрэчу, уваходзіць таксама сястра Вераніка з Беларусі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць