Logo
Print this page

У Баранавічах раскажуць аб евангелізацыі ў Інтэрнэце

Гасцямі сустрэчы будуць актыўныя хрысціяне-праграмісты, журналісты і блогеры з розных куткоў Беларусі.

22 лістапада ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах адбудзецца дзелавая і забаўляльная вечарына на тэму «Інтэрнэт — прастора евангелізацыі». Гасцямі сустрэчы будуць актыўныя хрысціяне-праграмісты, журналісты і блогеры з розных куткоў Беларусі.

Пачатак у 19.30. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

У праграме:

  • відовішчныя прэзентацыі;
  • практычныя парады спецыялістаў;
  • знаёмства з сучаснымі магчымасцямі камунікацыі;
  • усё пра сацыяльныя сеткі;
  • майстар-клас па стварэнні евангелізацыйных праектаў у сеціве;
  • смачны салодкі пачастунак.


Арганізатары просяць усіх, хто не з’яўляецца студэнтам каледжа і хацеў бы паўдзельнічаць у мерапрыемстве, паведаміць аб сваім удзеле да 20 лістапада (уключна) праз кантактныя нумары тэлефонаў або электронную пошту каледжа.

Адрас: вул. Т. Шаўчэнкі, 6, 225411, г. Баранавічы.

Тэлефоны:

+375 (0163) 57 93 14
+375 29 513 57 92 (МТС)
Факс: +375 (0163) 57 93 07
E-mail: callegge@gmail.com

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.