У Баранавічах раскажуць аб евангелізацыі ў Інтэрнэце
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Гасцямі сустрэчы будуць актыўныя хрысціяне-праграмісты, журналісты і блогеры з розных куткоў Беларусі.
22 лістапада ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах адбудзецца дзелавая і забаўляльная вечарына на тэму «Інтэрнэт — прастора евангелізацыі». Гасцямі сустрэчы будуць актыўныя хрысціяне-праграмісты, журналісты і блогеры з розных куткоў Беларусі.
Пачатак у 19.30. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
У праграме:
- відовішчныя прэзентацыі;
- практычныя парады спецыялістаў;
- знаёмства з сучаснымі магчымасцямі камунікацыі;
- усё пра сацыяльныя сеткі;
- майстар-клас па стварэнні евангелізацыйных праектаў у сеціве;
- смачны салодкі пачастунак.
Арганізатары просяць усіх, хто не з’яўляецца студэнтам каледжа і хацеў бы паўдзельнічаць у мерапрыемстве, паведаміць аб сваім удзеле да 20 лістапада (уключна) праз кантактныя нумары тэлефонаў або электронную пошту каледжа.
Адрас: вул. Т. Шаўчэнкі, 6, 225411, г. Баранавічы.
Тэлефоны:
+375 (0163) 57 93 14
+375 29 513 57 92 (МТС)
Факс: +375 (0163) 57 93 07
E-mail: callegge@gmail.com