Актывістка Femen, якая агалілася ў кёльнскім саборы, атрымала штраф у 1200 еўра
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Дзяўчына пратэставала супраць Каталіцкага Касцёла і асабіста кардынала Ёахім Майснера, якія нібыта не паважаюць правы жанчын.
Немка Жазэфіна Маркман, актывістка жаночай арганізацыі Femen, аштрафаваная на 1200 еўра за акцыю пратэсту ў кёльнскім саборы падчас Імшы-пастэркі. Пра гэта паведамляе sueddeutsche.de. 24 снежня 2013 года актывістка Femen выбегла ў прэзбітэрыум і, узлезшы на алтар, у напаўаголеным выглядзе пачала свой пратэст. Свой учынак дзяўчына патлумачыла пратэстам супраць Каталіцкага Касцёла і асабіста кардынала Ёахім Майснера, якія нібыта не паважаюць правы жанчын.
Суд над парушальніцай завяршыўся толькі нядаўна. 21-гадовай Жазэфіне Маркман пагражала да трох гадоў турэмнага знявольніцтва або грашовы штраф. У выніку дзяўчына была абвінавачана за «перашкоду ажыццяўлення рэлігійных практык» і павінна выплаціць штраф у памеры 1200 еўра.
Related items
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт
-
У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі