Logo
Print this page

Мітрапаліт Кандрусевіч: надыходзіць дэвальвацыя традыцыйнай сям'і - ВІДЭА

«Сёння сем'і часта праводзяць нядзелю ці святы ў гандлёва-забаўляльных цэнтрах, але там яны не сустрэлі Бога».

23 снежня ў Мінску прайшла традыцыйная калядная сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з журналістамі і работнікамі СМІ. Гаворачы аб праблемах сучаснай сям'і, кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі адзначыў:

- Можна сказаць, што сучасная сям'я вельмі хворая, (...) гэта можна назваць хваробай духоўнай Эболы. Расце колькасць разведзеных, надыходзіць дэвальвацыя традыцыйнай сям'і як адзінага непарушнага саюза мужчыны і жанчыны, дэвальвацыя Божага дару жыцця, вялікай праблемай застаецца хрысціянскае выхаванне дзяцей.

Мітрапаліт дадаў:

- Сёння сем'і часта праводзяць нядзелю ці святы ў гандлёва-забаўляльных цэнтрах, але там яны не сустрэлі Бога. Сям'я - галоўная клетка грамадства, падмурак грамадства; і дом грамадства разваліцца, калі не будзе моцнай сям'і.

Catholic.by, відэа БелаПАН

Media

Last modified onАўторак, 23 Снежань 2014 19:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.