Нацбанк выпусціў манеты «Касцёл Яна Хрысціцеля»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
На адваротным баку манеты знаходзіцца рэльефны малюнак помніка архітэктуры, касцёла Яна Хрысціцеля ў вёсцы Камаі.
Нацбанк Беларусі 24 снежня 2014 г. выпускае ў абарачэнне дзве памятныя манеты «Касцёл Яна Хрысціцеля» серыі «Помнікі архітэктуры Беларусі». Адна манета - срэбраная, мае намінал 20 рублёў, пробу сплаву - 925, масу - 33,62 г, дыяметр - 38,61 мм. Другая манета - медна-нікелевая, мае намінал 1 рубель, масу - 13,16 г, дыяметр - 32,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў - выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай, паведамляе Нацбанк.
На адваротным баку манеты знаходзіцца рэльефны малюнак помніка архітэктуры, касцёла Яна Хрысціцеля ў вёсцы Камаі Пастаўскага раёна.
Адчаканены манеты прадпрыемствам «Манетны двор Польшчы» у Варшаве накладам 1000 шт. (срэбраныя, якасць - «пруф») і 2000 шт. (медна-нікелевыя, якасць - «пруф-лайк»).
Related items
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
Каталіцкі біскуп даў сваю інтэрпрэтацыю «Году беларускай жанчыны» – атрымалася паэтычна
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
У Мінску пачынаюцца работы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыі
-
«Гэта будзе бомба!» Яшчэ ў адным касцёле Мінска з'явіцца арган