Logo
Print this page

Касцёл святога Барталамея ў Вільні будзе цалкам беларускім

27 лютага дапаможны віленскі каталіцкі біскуп Арунас Панішкайціс прыняў у сябе прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый Вільні.

Падчас аўдыенцыі біскуп зазначыў, што касцёл святога Барталамея мусіць стацца толькі беларускім і набажэнствы ў ім будуць адбывацца толькі па-беларуску. Зараз галоўная задача — знайсці для гэтай мэты адпаведнага душпастыра. Біскуп паабяцаў для гэтага ўсё зрабіць. Ён таксама перадаў словы прывітання і падтрымкі ад віленскага мітрапаліта Гінатараса Грушаса, які цалкам падзяляе гэту пазіцыю і таксама паабяцаў зрабіць усё, каб беларусы ў Віленскай архідыяцэзіі мелі магчымасць да паўнавартаснага беларускага рэлігійнага жыцця, паведамляе Крыніца.інфо са спасылкай на westki.info.

Арунас Панішкайціс паведаміў, што яму вельмі падабаецца беларуская мова, якую ён пакуль не цалкам разумее. Біскуп паабяцаў больш дэталёва заняцца беларускай мовай і гісторыяй Беларусі, падрабязна распытаў пра беларускія арганізацыі Вільні, іх жыццё і дзейнасць.

Last modified onСубота, 28 Люты 2015 23:21
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.