У Мексіцы грузавік задавіў 20 пілігрымаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Яшчэ каля 40 удзельнікаў каталіцкай працэсіі атрымалі траўмы.
Трагедыя адбылася ў горадзе Масапіль у Мексіцы: грузавік з будаўнічымі матэрыяламі ўрэзаўся ў каталіцкую працэсію, якая здзяйсняла паломніцтва ў сабор Святога Рыгора Магно. Па пакуль розных дадзеных сусветных СМІ, загінулі ад 16 да 20 чалавек, яшчэ каля 40 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Усяго ў працэсіі прымалі ўдзел каля 200 вернікаў.
Паводле папярэдняй версіі, у грузавіка былі няспраўныя тармазы. Кіроўца ўцёк з месца аварыі, зараз яго шукае паліцыя.
Больш за 80% насельніцтва Мексікі - католікі. У краіне часта ладзяцца падобныя пілігрымкі і працэсіі.
Last modified onЧацвер, 30 Ліпень 2015 11:46
Tagged under
Related items
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў