Logo
Print this page

Рада біскупскіх канферэнцый Еўропы пройдзе на Святой Зямлі

На радзіме Езуса біскупы абмяркуюць выклікі часу.

Упершыню ў гісторыі, пленарная асамблея Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССEE) пройдзе ў Святой Зямлі. Сустрэча адбудзецца 11-16 верасня 2015 г. “Выбраўшы Святую Зямлю ў якасці месца правядзення будучай сустрэчы старшыні Біскупскіх Канферэнцый Еўропы жадаюць здзейсніць пілігрымку да каранёў Еўропы і еўрапейскай культуры”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленні аб’яднання.

Прабываючы на радзіме Езуса, біскупы будуць абмяркоўваць выклікі, якія стаяць перад мясцовымі Касцёламі ў Еўропе. Разам з імі ў сустрэчы прыме ўдзел кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў.

12 жніўня ўдзельнікі сустрэчы прымуць удзел у малітоўным чуванні ў інтэнцыі сем’яў, якое пройдзе ў Назарэце. Затым яны накіруюцца ў Бэтлеем, каб наведаць дабрачынныя касцёльныя структуры, школу для дзяцей з абмежаванымі фізічнымі і псіхічнымі магчымасцямі, а таксама цэнтр дапамогі ўдовам. У родным горадзе Езуса Хрыста іерархі спаткаюцца з мясцовымі біскупамі і прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій. Рыхтуецца сустрэча з ізраільскімі і палестынскімі палітычнымі прадстаўнікамі. Апошнім пунктам пленарнай асамблем стане Эўхарыстыя ў храме Гробу Пана ў Іерусаліме.

У склад Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы ўваходзяць кіраўнікі 33 еўрапейскіх епіскапатаў, а таксама арцыбіскупы Люксембурга, Княства Манака, мараніцкі архіепіскап Кіпра, біскуп Кішынёва, Мукачаўскай епархіі і Апостальскі Адміністратар Эстоніі.

be.radiovaticana.va

Last modified onПанядзелак, 17 Жнівень 2015 13:49
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.