Logo
Print this page

Хатніх жывёлаў асвяціў у Гродне біскуп

Акцыю правялі ў гонар каталіцкага святога Францішка Асізскага.

Неад'емным складнікам жыцця і дзейнасці св. Францішка Асізскага была яго любоў да ўсяго існага, замілаванне навакольным светам i распаўсюджванне ідэі братэрства з кожнай жывой істотай. Усё гэта стала прычынай таго, каб у дзень памяці гэтага каталіцкага святога адзначаць таксама Сусветны дзень абароны жывёлаў.

У сувязі з гэтым у мінулую нядзелю ў гарадзенскім каталіцкім храме Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл) біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў хатніх гадаванцаў, якіх прывялі з сабой мясцовыя вернікі: сабак, котак, грызуноў і чарапах.

grodnensis.by

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.