Logo
Print this page

Выдадзены найбольшы па змесце ў гісторыі Касцёла малітоўнік

Малітоўнік з 1000 старонак выдадзены да 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі.

Да 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі Каталіцкага касцёла ў Беларусі ўпершыню выдадзены спецыяльны малітоўнік на беларускай мове пад назвай «Бог добры» - найбольшы па змесце ў гісторыі Касцёла на Беларусі. Там сабраныя ўсе распаўсюджаныя і амаль забытыя малітвы, набажэнствы, спевы, характэрныя для Касцёла на беларускіх землях. Малітоўнік складаецца з больш за 1000 старонак, але выглядае кампактна і эфектна, паведаміў канцлер дыяцэзіі кс. Андрэй Рылка.

Таксама да 90-годдзя дыяцэзіі выдадзеная спецыяльная брашура на базе пінскай катэдральнай газеты «Добра, што ты ёсць». На 20-ці старонках брашуры - асноўныя звесткі па гісторыі і сучаснасці дыяцэзіі, духоўнай семінарыі у Пінску, знакавых пастырах, мясцовых святых і благаслаўлёных, пра біскупаў пінскіх.

З выданнямі можна будзе ўпершыню пазнаёміцца на гадавіне дыяцэзіі ў Пінску (свята пройдзе 27-28 кастрычніка - гл. ПРАГРАМУ і ГІСТОРЫЮ) і пасля ўрачыстасці выданні будуць раздадзеныя ў парафіях.

Last modified onПанядзелак, 26 Кастрычнік 2015 11:43
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.