У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Некаторыя заявілі, што такое гучнае вызнанне сваёй веры — гэта «праява непавагі да няверуючых».
Некаторыя жыхары Гродна паскардзіліся ў сацсетках на групу людзей, якая ішла гарадскімі вуліцамі з песняй праз гукаўзмацняльнікі. Адно з такіх паведамленняў набрала больш за 60 тыс. праглядаў і амаль 200 каментароў.
Жыхарка мікрараёна Дзевятоўка апублікавала відэа і напісала, што хацела выспацца пасля начной змены, але прачнулася ў нядзелю а 9 раніцы праз гучную песню.
Мы пазналі на відэа пешае паломніцтва католікаў, якое ў той дзень выйшла з Гродна ў Тракелі.
У каментарах жанчыне таксама распавялі, што гэта была пілігрымка, якая нічога не парушыла. Патлумачылі, што «людзі спяваюць, каб зняць стомленасць, падтрымаць адзін аднаго, падняць настрой і лягчэй прайсці доўгі шлях».
Аўтара паведамлення заклікалі парадавацца, што ў пілігрымцы шмат моладзі. Але некалькі карыстальнікаў падтрымалі незадаволенасць жыхаркі Гродна і заявілі, што такое гучнае вызнанне сваёй веры — гэта «праява непавагі да няверуючых».
Таксама пад пастом з'явіліся традыцыйныя скаргі на «шумныя» службы ў праваслаўных храмах — з-за гучнагаварыцеляў, якія выходзяць на вуліцу, і на гук званоў, які таксама некаторым перашкаджае.
Адзначым, што ў Беларусі ўжо былі выпадкі, калі некаторыя каталіцкія парафіі пасля скаргаў грамадзян абавязвалі адключаць або зніжаць гук перазвону.
Media
Related items
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?