У Пінску асвяцілі касцёл, пабудаваны за пяць месяцаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі ўсе біскупы Беларусі, Нунцый і госці.
27 кастрычніка асвячэннем новага касцёла святога Бэнэдыкта ў Пінску пачаліся ўрачыстасці 90-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі і духоўнай семінарыі i 145-й гадавіны нараджэння першага біскупа Пінскага Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага.
Касцёл святога Бэнэдыкта быў узведзены за вельмі кароткі час — пяць месяцаў. Гэты касцёл будзе яднаць католікаў з трох новых мікрараёнаў горада: Лугі, Верасы, Радужны і Паўднёвы, у якіх жыве каля 70 тысяч чалавек. Гэтая падзея стала для Пінска знакавай. Касцёл св. Бэнэдыкта — другая каталіцкая святыня ў горадзе і першая, пабудаваная там пасля амаль двухсотгадовага перапынку. Насельніцтва Пінска на сённяшні дзень складае каля 130 тысяч чалавек.
На тэрыторыі парафіі пражывае шмат маладых сем’яў. На ўрачыстасці было шмат дзяцей і моладзі, што сведчыць аб тым, што парафія мае будучыню. У вачах многіх прысутных заўважалася радасць.
На ўрачыстасць прыбыло шмат запрошаных гасцей. Узначаліў урачыстасць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Прысутнічалі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, усе біскупы Беларусі, біскуп Луцкай дыяцэзіі (Украіна) Віталій Скамароўскi, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, духавенства з Беларусі і замежжа, прадстаўнікі дзяржаўнай улады і дыпламатычнага корпусу.
Related items
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі