Малітву замест «хэлоўіна» прапануе каталіцкая моладзь
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Ружанец па скайпе аб'яднае моладзь усіх дыяцэзій Беларусі.
31 кастрычніка пасля святой Імшы, якая пачнецца ў 19.00 у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі) у Гродне, адбудзецца ружанцовая малітва з дапамогай Skype. У малітве прыме ўдзел моладзь як з Гродна, так і з іншых гарадоў Беларусі – Мінска, Магілёва, Пінска, Наваполацка.
Мэтай стане духоўнае аб’яднанне моладзі з усіх дыяцэзій Беларусі на сумеснай малітве. Удзельнікі памоляцца за ўсю моладзь Беларусі, каб яна магла будаваць моцную духоўную супольнасць у адзіным Хрыстовым Касцёле. Малітва стане таксама выразам іх імкнення супрацьстаяць моднаму звычаю Хэлоўіна сілай малітвы. Акрамя таго, удзельнікі будуць маліцца за сваіх біскупаў і святароў, каб яны з адвагай і адданасцю служылі Божаму народу, а асабліва ўсёй моладзі.
Падчас малітвы маладыя прадстаўнікі кожнай дыяцэзіі будуць мець магчымасць падзяліцца сведчаннем сваёй веры.
Душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі кс. Антоні Грэмза і моладзь з душпастырства “OPEN” запрашаюць на Імшу ў пабрыгідскі касцёл і на малітву з дапамогай Skype душпастыраў моладзі і саму моладзь парафій горада.
Related items
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Кадры, якія ўражваюць: грэка-каталіцкая моладзь малілася на месцы гібелі мірных жыхароў у Цярнопалі
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан