У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
На самай справе там выдалілі больш за 140 дрэў і разгарнулі будоўлю.
Нягледзячы на грамадскі рэзананс, адміністрацыя Савецкага раёна Мінска 28 лютага прэзентавала праект рэканструкцыі квартала «Залатая Горка», які не адпавядае рэчаіснасці.
Мы разгледзелі прадстаўлены план і прыводзім скрыншот: участак, дзе ў рэальнасці цяпер ідзе маштабная будоўля, пазначаны як азелянёная тэрыторыя агульнага карыстання. На самай справе яшчэ летась там выдалілі больш за 140 дрэў і вырылі велізарны катлаван. Гэта частка былых каталіцкіх Залатагорскіх могілак ля касцёла святога Роха.

Як мы паведамлялі, праект прадугледжвае стварэнне там сквера плошчай 1,65 га. Але гэта ўжо немагчыма – гэты ўчастак (у тым ліку тэрыторыя, раней перададзеная каталіцкай парафіі) у 2025 годзе быў аддадзены пад будаўніцтва сакрэтнага будынка.
Гэтыя змены не ўнеслі ў план, складзены ў 2023 годзе, прэзентавалі праект і запрасілі да грамадскага абмеркавання, як быццам будоўлі на месцы могілак няма. Але яна добра бачная не толькі мясцовым жыхарам, але і на спадарожнікавых здымках.

Перад пачаткам гэтага будаўніцтва адміністрацыя раёна інфармавала, што будуць выдаленыя 144 дрэвы і каля 1 га травянога покрыва.
Відавочна, што сквер там ужо ніяк не з'явіцца, прынамсі, заяўленай плошчы. Для параўнання – участак касцёла, выдзелены на схеме, складае 0,35 га.
Дарэчы, на плане пазначаная пад знос і глушылка, якая ўжо была знесеная дзеля будаўніцтва.
Нагадаем, вернікі чакаюць, што парафіі перададуць для перапахавання парэшткі людзей, паднятыя з зямлі пры рыцці катлавана на месцы былых Залатагорскіх могілак.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі