Работнікі БЧ ў Ватыкане паклікалі Папу ў Беларусь [ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Дэлегацыя падарыла Францішку кнігу пра гісторыю БЧ.
Каталіцкія чыгуначнікі з Мінска, Гродна, Віцебска, Ліды, Маладзечна, Пастаў, Парэчча ў колькасці 48 чалавек 11 лістапада прынялі ўдзел у агульнай аўдыенцыі Папы Францішка на плошчы св. Пятра ў Рыме. Пілігрымка ў Італію была арганізавана з 5 па 14 лістапада пры дапамозе душпастырства чыгуначнікаў.
У паездку чыгуначнікі выправіліся са сваімі душпастырамі: а. Станіславам Станеўскім CSsR (Мінск, парафія Маці Божай Ларэтанскай), кс. Міхалам Бубенам (Маладзечна, парафія Святога Юзафа), кс. Мікалаем Ліпскім (Лучай, парафія Св. Юды Тадэвуша).
Пілігрымы з Беларусі, што былі на плошчы св. Пятра, маглі быць блізка Святога Айца, які меў магчымасць іх заўважыць. Пілігрымы крычалі: «Беларусь чакае Папу!» Пасля афіцыйнай часткі Святы Айцец прымаў падарункі і размаўляў з гасцямі, прысутнымі на плошчы.
Беларуская дэлегацыя ў асобах кс. Міхала Бубена і Алены Янушкевіч — старшыні душпастырства чыгуначнікаў у горадзе Маладзечна — падарыла Папу памятную кнігу аб 150-гадовай гісторыі беларускай чыгункі.
Падчас прабывання ў Італіі пілігрымы наведалі шмат прыгожых мясцін і маліліся ў розных святынях.
Media
Related items
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства