Як сімвал Панны Марыі 60 год таму стаў сцягам Еўразвяза?
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Сцягам Рады Еўропы, а затым ЕС, сталі 12 зорак на блакітным фоне.
Дзень, у які Каталіцкая царква адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, вядомы ў палітычным жыцці свету не толькі распадам Савецкага Саюза, але і зацвярджэннем сцяга Рады Еўропы - цяперашняга сцяга Еўразвяза. 60 гадоў таму, 8 снежня 1955 году, новым сімвалам Еўропы стала кольца з 12 залатых зорак - вядомы сімвал Панны Марыі. Багародзіцу часта малююць з 12-ю зоркамі ў выглядзе німба вакол галавы - у адпаведнасці з радкамі з кнігі Адкрыцця апостала Яна Багаслова: «...з'явілася на небе вялікая азнака - жанчына, адзетая ў сонца; пад нагамі ў яе месяц, і на галаве ў яе вянок з дванаццаці зорак». (Адкр. 12,1-2).
Аб незвычайнай гісторыі зацвярджэння сцяга «Праваслаўю ва Ўкраіне» распавяла аташэ па культуры Апостальскай нунцыятуры ў Маскве спадарыня Джаванна Паравічыні. Калі ў Страсбургу ў 1949 годзе быў створаны Савет Еўропы, узнікла ідэя зрабіць для гэтай арганізацыі герб і сцяг. Быў абвешчаны конкурс сярод еўрапейскіх мастакоў. Выйграў яго дбайны католік, француз Арсен Хейтс. Гэта быў зусім малады чалавек, вельмі гарачай веры. У эскізе сцяга ён прадставіў зоркі так, як звычайна яны адлюстроўваюцца ў німбе Багародзіцы ў заходняй традыцыі.
На здзіўленне ўсіх, менавіта яго праца перамагла. Вядома, калі абралі малюнак, не казалі прама аб яго хрысціянскім значэнні, патлумачыўшы, што 12 зорак - знак паўнаты. І, як вядома, блакітны - колер Багародзіцы. І менавіта Панна Марыя лічыцца Пуцяводніцай Еўропы.
Related items
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Не святар: разабралі памылковую інфармацыю пра затрыманне верніка ў Омску