Logo
Print this page

Каталіцкі біскуп праспяваў калядку ў жывым эфіры ТБ [ВІДЭА]

Віцебскі біскуп пад гітару выканаў беларускую калядку.

24 снежня напярэдадні Раства Хрыстова тэлеканал «Віцебск» паказаў прамы эфір каляднай перадачы «Вячэрні Віцебск» з удзелам біскупа Віцебскай дыяцэзіі Каталіцкай царквы ў Беларусі Алега Буткевіча. Паўторны запіс гэтай перадачы можна было ўбачыць 25 снежня, а таксама ў суботу, 26 снежня.

Каталіцкі біскуп распавёў у жывым эфіры, што галоўную ролю ў яго рэлігійным выхаванні мелі бацькі, паколькі яму давялося жыць і вучыцца ў камуністычныя часы, калі вера была пад забаронай. Біскупу Алегу Буткевічу 43 гады, ён родам з Браслава. Дзве яго сястры - каталіцкія законніцы. Біскуп вядомы таксама сваёй любоўю да беларускай культуры, у прыватнасці, ён станоўча выказваўся пра вопратку з «вышыванкай».

Падчас перадачы ўзяўшы ў рукі гітару, біскуп Буткевіч у прамым эфіры выканаў калядку на беларускай мове «Ночка ціхая, зарыста...». Песню можна паслухаць на 41-й хвіліне запісу перадачы.

Media

Last modified onСубота, 26 Снежань 2015 18:14
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.