Logo
Print this page

Росіцкі ксёндз удастоены прэміі «За духоўнае адраджэнне»

Спецыяльную прэмію атрымалі стваральнікі галаграм храмаў.

Прэзідэнт Беларусі па выніках 2015 году прысудзіў традыцыйныя прэміі «За духоўнае адраджэнне». У ліку пяці лаўрэатаў - два святара, гэта праваслаўны епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін (яго ўзнагародзілі за «важкі ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, асветніцкую і дабрачынную дзейнасць») і пробашч рыма-каталіцкай парафіі Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Чэслаў Курэчка (за «важкі ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, актыўны ўдзел у духоўна-асветніцкай дзейнасці краіны і прапагандзе здаровага ладу жыцця»).

Таксама прысуджаны 10 спецыяльных прэмій за дасягненні ў галіне мастацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы і выхавання моладзі. Сярод лаўрэатаў - калектыў, які стварыў візуальныя вобразы праваслаўных святынь з дапамогай галаграфічных тэхналогій. У склад калектыву ўваходзяць галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі нелінейнай оптыкі Інстытута фізікі імя Сцяпанава НАН Беларусі Павел Апанасевіч, першы намеснік гендырэктара прадпрыемства «Магія святла» ​​Сяргей Гінак і старшыня савета дырэктараў «Галаграфічнай індустрыі» Леанід Танін.

Лаўрэатамі прэміі «За духоўнае адраджэнне» з дзеячаў Каталіцкай царквы ў Беларусі станавіліся таксама дырэктар каталіцкай рэлігійнай місіі «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Віталь Кульпекша, айцец Юзэф Булька, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, беларускі дакументаліст, аператар і рэжысёр Юрый Гарулёў.

Last modified onЧацвер, 31 Снежань 2015 13:09
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.