Logo
Print this page

У Жлобіне адкрыюць новую каталіцкую святыню

Касцёл назавуць у гонар Маці Божай Каралевы Свету.

На 18 чэрвеня 2016 года ў Жлобіне запланавана ўрачыстае асвячэнне каталіцкага храма, будаўніцтва якога амаль скончана. Засталося толькі выканаць некаторыя аздобныя працы і добраўпарадкаванне тэрыторыі, а таксама скончыць напісанне алтарнага абраза. Касцёл назавуць у гонар Маці Божай Каралевы Свету. На ўрачыстым адкрыцці чакаецца візіт многіх гасцей, у тым ліку мецэнатаў з краін Еўропы, якія дапамагалі будаваць храм.

Вышыня будучай святыні са шпілем - 36 метраў, яна пабудавана ў гатычным стылі. Аўтар праекта В.Катэрлі. 18 снежня 2011 года пляцоўку пад будаўніцтва касцёла - у раёне аквапарку - асвяціў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

У Жлобіне пакуль ёсць толькі адна каталіцкая парафія - святога Казіміра, якая да гэтага часу размяшчаецца ў маленькай капліцы (чытайце гісторыю і глядзіце фота >>>) Аднак новы храм будзе насіць імя Маці Божай Каралевы Свету з перспектывай магчымай рэгістрацыі аднайменнага каталіцкай парафіі.

Last modified onПятніца, 08 Красавік 2016 21:01
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.