Logo
Print this page

Lady Gaga ўзарвала Фэйсбук фота са святаром

Спявачка выказалася пра святую Імшу, у якой прыняла ўдзел.

Знакамітая амерыканская поп-спявачка Лэдзі Гага здзівіла сваіх фанатаў публікацыяй фота са святаром. У каментары напісана, што фатаграфію зробленая пасля таго, як яна прыняла ўдзел у каталіцкім набажэнстве. Папулярная выканаўца напісала ў сваім профілі ў Фэйсбуку (facebook.com/ladygaga): «Дзякуй, а. Даффэл, за як заўсёды добрую пропаведзь і сумесны абед у рэстаране. Сёння мяне вельмі кранула, калі ты сказаў, што «Эўхарыстыя - гэта не ўзнагарода для дасканалых, а ежа, якую нам дае Бог».

Гэты запіс атрымаў за суткі 62 тыс. «лайкаў» і амаль 5 тыс. перапостаў.

Айцец Джон Даффэл з Нью-Ёрка стаў вядомым некалькі гадоў таму, калі пра яго нетыповыя метады евангелізацыі напісала «New York Times». Нягледзячы на страту многіх вернікаў пасля педафільскіх скандалаў у каталіцкай Царкве ЗША, парафія а. Даффэла не толькі не паменшылася, але колькасць вернікаў там пачала нават ўзрастаць.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.