Logo
Print this page

Спрэчка ў Фэйсбуку: ці ёсць крызіс у беларускім Касцёле?

Віцебскі пробашч лічыць, што католікам не хапае веры.

Пробашч віцебскай каталіцкай парафіі святога Антонія Падуанскага кс. Вячаслаў Барок пакінуў допіс на сваёй старонцы ў Фэйсбуку і выказаў думку, што Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі «перажывае глыбокі крызіс»:

- Маем амаль пустыя духоўныя семінарыі. Святары з большасці прадстаўляюцца аморфнымі і пасіўнымі. Пастары замест кіраваць і весці Народ Божы на спатканне з Богам Айцом, самі ўсе больш актыўна ў самотнасці перамяшчаюцца з месца на месца і вельмі падобныя у сваіх дзеяннях да старазапаветных святароў, пра якіх казалі прарокі.... святары блукаюць па краіне, не разумеючы, што дзеецца навокал. Касцёлу сёння не хапае веры, у тым ліку святарам і вышэйшым іерархам, лічыць віцебскі пробашч, але адзначае, што мае надзею на светлую будучыню Касцёла ў Беларусі. А падчас адраджэння пасля савецкага перыяду ганенняў «не хапіла мудрага кіраўнічага навучання, якое выхавала б нас як Народ Божы», працягвае кс. Вячаслаў Барок.

- Нікога персанальна не абвінавачваю ў бязвер'і, але кожнаму з нас асабіста жадаю моцнай веры і духа пакаяння, - піша віцебскі пробашч.

Допіс выклікаў вялікую цікавасць як сярод святароў, так і свецкіх вернікаў. Многія згодны з кс. Вячаславам.

- Я лічу, Каталіцкі Касцёл тут на Беларусі наш, і мы, простыя вернікі, павінны разумець ўсё! Усё, што звязана з яго праблемамі, планамі, кадравай палітыкай. Пакуль курыя аніяк не працуе з людзьмі па тлумачэнню сваёй канкрэтнай пазіцыі, - мяркуе магілёўскі вернік.

Але ёсць і супрацьлеглыя меркаванні:

- Здаецца, пра нешта падобнае пісаў Чэсцертон. Увесь час, усе часы раздаюцца гэтыя крыкі "Маці наша памірае, маці наша памірае". А яна жыве. Мае шмат шрамаў і хвароб. Але гэта таму, што змагалася за сваіх дзяцей. Я веру, што... Што ўсе гэта не так! Нядаўна я прачытала кнігу аднаго біскупа, нашага сучасніка. Гэта вельмі крутая кніга, і яе мог напісаць толькі той чалавек, які жыве гэтым - Любоўю, і распаўсюджвае яе вакол сябе, любоў, удзячнасць, звышнатуральны аптымізм, а не песімізм і смутак, якога і так у гэтым свеце больш чым дастаткова - і без нашага ўнеску, - гаворыць верніца з Гомеля (за гэты каментар паставіў «лайк» біскуп Аляксандр Яшэўскі) і працягвае, - чаму толькі Бог не зрабіў біскупамі многіх "вернікаў' - ужо б яны "парулілі" як след: )

Last modified onПятніца, 03 Чэрвень 2016 16:43
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.