BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Спрэчка ў Фэйсбуку: ці ёсць крызіс у беларускім Касцёле?

Віцебскі пробашч лічыць, што католікам не хапае веры.

Пробашч віцебскай каталіцкай парафіі святога Антонія Падуанскага кс. Вячаслаў Барок пакінуў допіс на сваёй старонцы ў Фэйсбуку і выказаў думку, што Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі «перажывае глыбокі крызіс»:

- Маем амаль пустыя духоўныя семінарыі. Святары з большасці прадстаўляюцца аморфнымі і пасіўнымі. Пастары замест кіраваць і весці Народ Божы на спатканне з Богам Айцом, самі ўсе больш актыўна ў самотнасці перамяшчаюцца з месца на месца і вельмі падобныя у сваіх дзеяннях да старазапаветных святароў, пра якіх казалі прарокі.... святары блукаюць па краіне, не разумеючы, што дзеецца навокал. Касцёлу сёння не хапае веры, у тым ліку святарам і вышэйшым іерархам, лічыць віцебскі пробашч, але адзначае, што мае надзею на светлую будучыню Касцёла ў Беларусі. А падчас адраджэння пасля савецкага перыяду ганенняў «не хапіла мудрага кіраўнічага навучання, якое выхавала б нас як Народ Божы», працягвае кс. Вячаслаў Барок.

- Нікога персанальна не абвінавачваю ў бязвер'і, але кожнаму з нас асабіста жадаю моцнай веры і духа пакаяння, - піша віцебскі пробашч.

Допіс выклікаў вялікую цікавасць як сярод святароў, так і свецкіх вернікаў. Многія згодны з кс. Вячаславам.

- Я лічу, Каталіцкі Касцёл тут на Беларусі наш, і мы, простыя вернікі, павінны разумець ўсё! Усё, што звязана з яго праблемамі, планамі, кадравай палітыкай. Пакуль курыя аніяк не працуе з людзьмі па тлумачэнню сваёй канкрэтнай пазіцыі, - мяркуе магілёўскі вернік.

Але ёсць і супрацьлеглыя меркаванні:

- Здаецца, пра нешта падобнае пісаў Чэсцертон. Увесь час, усе часы раздаюцца гэтыя крыкі "Маці наша памірае, маці наша памірае". А яна жыве. Мае шмат шрамаў і хвароб. Але гэта таму, што змагалася за сваіх дзяцей. Я веру, што... Што ўсе гэта не так! Нядаўна я прачытала кнігу аднаго біскупа, нашага сучасніка. Гэта вельмі крутая кніга, і яе мог напісаць толькі той чалавек, які жыве гэтым - Любоўю, і распаўсюджвае яе вакол сябе, любоў, удзячнасць, звышнатуральны аптымізм, а не песімізм і смутак, якога і так у гэтым свеце больш чым дастаткова - і без нашага ўнеску, - гаворыць верніца з Гомеля (за гэты каментар паставіў «лайк» біскуп Аляксандр Яшэўскі) і працягвае, - чаму толькі Бог не зрабіў біскупамі многіх "вернікаў' - ужо б яны "парулілі" як след: )

Last modified onПятніца, 03 Чэрвень 2016 16:43
Каментары   
+1 #3 Роман 2016-06-04 08:32
Я хочу сказать что церковь ⛪ выходит на новый уровень, более современный и естественно что надо провести некоторые реформы?!! А так разве в обществе стало мало милосердия, доброты, смирения? По моему нет! Значит задача церкви в целом выполнена!!! Остальное трудности...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #2 Марина 2016-06-03 18:45
Згодная з кс. Вячаславам і не лічу пост песімістычным, гэта рэальны погляд на сітуацыю. Вера - гэта не толькі фэсты, пілігрымкі і візітацыі біскупаў, для мяне асабіста вера- гэта здольнасць сінхранізаваць маё жыццё ў касцёле, у супольнасці і па-за імі, адным словам быць сведкам, чаго не хапае перш за ўсё шматлікім святарам, біскупам і канешне нам, простым вернікам.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #1 Ясь 2016-06-03 16:46
крызіс ёсць заўсёды. І так і павінна быць. Тут на зямлі ўсё і ўсе недасканалыя. А не будзе крызісу толькі на Небе :)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць