Logo
Print this page

Беларускія католікі стварылі ў ВК старонку «Шукаю цябе»

Тут можна знайсці сяброў, з якімі пазнаёміліся ў пілігрымках.

У сацсетцы «Вконтакте» з'явілася незвычайная старонка пад назвай «Шукаю цябе, беларускі католік».

- Тут мы будзем публікаваць паведамленні аб пошуку чалавека. Калі вы сустрэлі прыгожую дзяўчыну ці добрага хлопца, ксяндза ці сястру, але не змаглі падысці і пазнаёміцца па якіх-небудзь прычынах, або ж проста ўбачылі цікавага чалавека, то вы можаце паспрабаваць знайсці яго, апісаўшы сваю гісторыю, - тлумачаць ініцыятары. - Ёсць задумка зрабіць групу, пры дапамозе якой можна было б знайсці тых, з кім мы пазнаёміліся ў ходзе пілігрымкі, парафіяды, дзён моладзі, якіх-небудзь парафіяльных святаў. Пагадзіцеся, было такое, што вы, напрыклад, падчас якога-небудзь канцэрта ці ж маладзёжнага свята гулялі ў ручаёк і пазнаёміліся з дзяўчынай або хлопцам. Даведаліся імя, адкуль ён (яна), але так і не даведаліся прозвішча...

За дзень на старонку падпісаліся ўжо каля 100 чалавек.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.