Logo
Print this page

Відэа з хрысціянскім флэшмобам б'е рэкорды ў Facebook

Сёстры законныя і дзеці станчылі на пляжы ля іконы Хрыста.

Відэа з танцамі на пляжы сясцёр фаўстынак з Мыслібожа (Польшча) б’е рэкорды папулярнасці на Facebook. За 12 гадзін ролік ў гэтай сацсетцы паглядзелі ўжо больш за 4 тыс. чалавек.

Сёстры запісалі відэа, як разам з дзецьмі танчаць каля абраза Езуса Міласэрнага. Яны такім чынам «ловяць вецер у ветразі» перад Сусветнымі днямі моладзі, якія пройдуць у Кракаве.

Спачатку адна з сясцёр ставіць ля возера абраз Езуса, затым прыбягаюць другія законніцы. Некалькі фаўстынак пачынаюць танец, праз некаторы час да іх далучаюцца дзеці. У канцы сёстры расцягваюць надпіс: «Хто прагне і верыць у Мяне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е».

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.