Logo
Print this page

Першыя групы беларускіх пілігрымаў адправіліся на СДМ

Пакуль гасцей фестывалю прымаюць на Днях моладзі ў дыяцэзіях.

Раніцай 20 ліпеня з Гродна ў Польшчу адправіўся спецыяльны цягнік, які павёз каля 400 пілігрымаў з розных куткоў Беларусі на Сусветны дзень моладзі. Каталіцкі фестываль СДМ пройдзе 26-31 ліпеня ў Кракаве з удзелам Папы Рымскага Францішка. Таксама з многіх гарадоў Беларусі 20 ліпеня пілігрымы адправіліся ў Польшчу на аўтобусах.

Пакуль госці фестывалю праводзяць Дні моладзі ў дыяцэзіях Каталіцкай царквы ў Польшчы. Напрыклад, цягнік з Гродна адвёз беларускіх католікаў у Седльцы. Там моладзь размесцяць у мясцовых сем'ях. У праграме знаходжання - катэхезы ў касцёлах, сустрэчы з бургамістрамі, экскурсіі, канцэрты, малітоўныя чуванні, майстар-класы, актыўны адпачынак.

25 ліпеня беларуская моладзь накіруецца ў Кракаў, дзе 26 ліпеня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё СДМ, у якіх чакаецца ўдзел 2 млн. маладых вернікаў з 185 краін свету, у тым ліку больш за 5 тыс. беларусаў.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.