У Браславе ўшанавалі Маці Божую Валадарку азёраў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
На свяце прэзентавалі кнігу Папы «Імя Бога - Міласэрнасць».
20 жніўня святой Імшой на палявым алтары завяршыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у браслаўскім санктуарыі, якія сёлета праходзілі пад дэвізам «З неспасцігальнай міласэрнасці Бога Я для вас - Маці». Узначаліў Эўхарыстыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, канцэлебравалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB і Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, а таксама шматлікія святары. На літургію прыбылі і прадстаўнікі мясцовых уладаў.
Гамілію прамовіў біскуп Аляксандр Кашкевіч. «Гэтае месца дарагое кожнаму з нас, дарагое вернаму люду Браслаўшчыны і аддаленых ваколіц, дарагое таксама тым, якія па волі лёсу апынуліся ў далёкім свеце, але ў чыіх сэрцах засталася любоў і прывязанасць да сваіх родных старонак», - сказаў гродзенскі ардынарый. - У гэтым асаблівым месцы, асвечаным верай і малітвай, цярпеннем і ахвярай нашых продкаў, мы ўшаноўваем Марыю як Валадарку азёраў».
Перад заключнай Імшой адбылася прэзентацыя перакладзенай на беларускую мову кнігі «Імя Бога - Міласэрнасць» - размовы Папы Францішка з ватыканістам Андрэа Тарніелі, у якой Пантыфік праз успаміны з маладосці і кранальныя эпізоды са свайго пастырскага досведу тлумачыць прычыны абвяшчэння Надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці.
Related items
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Цяпер – і на Новы год. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пост 2 студзеня
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў