У Мінску адкрыўся Міжнародны фестываль духоўнай музыкі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У касцёле пройдуць вечары арганнай музыкі, харавыя канцэрты.
У Мінску распачаўся XІ Мiжнародны фестываль духоўнай музыкi «У гонар святой Цэцылii». Па традыцыі музычны форум праходзіць у касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9).
Распачаўся фестываль вечарам арганнай музыкі з Ёганам Трумэрам (Аўстрыя), які ўжо не ўпершыню бярэ ў ім удзел.
Музычныя вечары працягнуцца да 30 лістапада.
Праграма
Серада, 19 кастрычніка
19.30 — Народная харавая капэла БДУ
(мастацкія кіраўнікі — Аляксандр і Вольга Мінянковы)
Серада, 26 кастрычніка
19.30 — вечар арганнай музыкі
(Кацярына Нікалаева, Беларусь)
Нядзеля, 30 кастрычніка
19.30 — хор «Salutaris»
(мастацкі кіраўнік — Вольга Янум)
Серада, 2 лістапада
18.30 — успамін усіх памерлых вернікаў
18.30 — святая Імша-рэквіэм
(хор архікатэдральнага касцёла)
Серада, 9 лістапада
19.30 — вечар арганнай музыкі
(Маціяс Якаб, Германія)
Серада, 16 лістапада
19.30 — вечар камернай музыкі з ансамблем духавых інструментаў «Amadis Brass»
(Вольга Падгайская, арган)
Аўторак, 22 лістапада
18.30 — успамін святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкантаў
18.30 — урачыстая святая Імша
(хор, салісты і інструментальны ансамбль архікатэдральнага касцёла)
Субота, 26 лістапада
19.30 — вечар арганнай музыкі.
(Яўген Марыя Фагіяні, Італія)
Серада, 30 лістапада
19.30 — вечар арганнай музыкі
(Вікторыя Гамазава, Расія. Мастацкi кiраўнiк — Уладзiмiр Неўдах)
Related items
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў