Logo
Print this page

Арцыбіскуп аб забароне лекарам насіць крыжыкі: гэта дыскрымінацыя вернікаў

Тадэвуш Кандрусевіч спадзяецца на выпраўленне гэтых пунктаў у праекце пастановы.

Праект пастановы Міністэрства аховы здароўя Беларусі «Аб зацвярджэнні Норм медыцынскай этыкі і дэанталогіі» Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў дыскрымінацыяй вернікаў. Нагадаем, дакумент змяшчае пералік патрабаванняў да стасункаў з пацыентамі і да знешняга выгляду медработнікаў і фармацэўтаў. У ліку іншых у дакуменце прапісана і забарона на «відавочную дэманстрацыю сваёй рэлігійнай прыналежнасці, адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў».

- Я не ведаю, куды мы вяртаемся. Можна адкрыта насіць значок прыналежнасці да партыі, грамадскай арганізацыі, а значок прыналежнасці да сваёй рэлігіі - нельга. Рэкламы піва, алкаголю і тытуню дапушчальныя, а рэлігійны сімвал - не! Гэта ні што іншае, як дыскрымінацыя вернікаў, - заявіў кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі на перадкаляднай прэс-канферэнцыі.

Іерарх спадзяецца на выпраўленне гэтых пунктаў у праекце пастановы і адзначае, што хутка будзе апублікавана паведамленне, дзе прадставяць афіцыйную пазіцыю Каталіцкай царквы па гэтым пытанні, паведамляе Catholic.by.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.