У свеце праходзіць Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Вернікі хрысціянскіх канфесій збяруцца разам на агульнае набажэнства.
Штогод з 18 па 25 студзеня па ўсім свеце праходзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. У адзін з дзён гэтага тыдня вызнаўцы хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на супольнае набажэнства.
Тыдні малітваў за адзінства хрысціянаў, якія рыхтуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству, праходзяць з 1968 года. Штогод на гэтыя дні рыхтуюцца спецыяльныя матэрыялы з біблейскімі разважаннямі і малітвамі на асобныя дні тыдня. Матэрыялы рыхтуюць хрысціяне розных краін.
Матэрыялы на сёлетні Тыдзень падрыхтавалі хрысціяне з Германіі. За аснову ўзяты ўрывак з Паслання апостала Паўла да Карынцянаў (2 Кар 5, 14–20), у якім падкрэсліваецца, што паяднанне з’яўляецца дарам ад Бога, прызначаным для ўсяго стварэння. Праз Божае дзеянне асоба, якая была паяднана ў Хрысце, паклікана да абвяшчэння гэтага паяднання словам і чынам: «Любоў Хрыста ахапіла нас».
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Папа: кроў мучанікаў – заклік да еднасці хрысціян
Media
Related items
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу