Logo
Print this page

Адзначыць Дзень святога Валянціна запрашаюць у Смалявічы

Усіх закаханых чакаюць на свяце ў касцёле.

14 лютага Каталіцкая царква адзначае Дзень святых Кірылы і Мяфодзія, асветнікаў славян і заступнікаў Еўропы. Аднак тая ж дата больш вядомая ў свеце як Дзень святога Валянціна або Дзень усіх закаханых. Сапраўды, на 14 лютага ў Касцёле таксама прыходзіцца ўспамін каталіцкага святога Валянціна, біскупа і мучаніка.

Пра гэтага святога захавалася вельмі мала звестак. Ён быў біскупам у італьянскім горадзе Церні, дзе каля 268 года прыняў пакутніцкую смерць, абставіны якой не вядомыя. Паводле легенды, тагачасны імператар лічыў, што самотны мужчына - без сям'і, жонкі і абавязкаў - лепш змагаецца на поле бітвы, і забараніў мужчынам жаніцца. Святы Валянцін употай асвячаў шлюбы, за што яго кінулі ў турму і адсеклі галаву.

У Беларусі ёсць толькі адна парафія святога Валянціна - у Смалявічах Мінскай вобласці. І ў нядзелю, 12 лютага, тут адзначаецца парафіяльная свята, якое пачнецца ў 9.30 святой Імшой. А затым у ніжнім касцёле свята ў гонар святога Валянціна працягнецца забаўляльнай праграмай і сустрэчай за сталом. Запрашаюцца ўсе закаханыя!

Чытайце таксама: Як адзначаць Дзень святога Валянціна па-хрысціянску? [+ малітва да святога]

Last modified onАўторак, 07 Люты 2017 09:44
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.