Logo
Print this page

Фотафакт: Біблія ратуе не толькі душу, але і цела

У зоне АТА ва Украіне куля засела ў старонках Новага Запавету.

Фотаздымак маленькай Бібліі, у якой засела куля падчас перастрэлкі на Данбасе, набрала больш за тысячу лайкаў на старонцы ў Фэйсбуку сайта ўкраінскага горада Цярнопаля. Куля прашыла большую частку Новага Запавету, але затрымалася на пасланні святога апостала Паўла да Філіпійцаў.

Мяркуючы па ўсім, Біблія паслужыла бронекамізэлькай байцу на АТА ва Украіне. Здымкам, падпісаным «Той выпадак, калі Біблія ратуе не толькі душу, але і цела», падзяліліся амаль 4 тыс. чалавек.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.