Logo
Print this page

У Іспаніі правялі на Неба самага шматдзетнага бацьку Еўропы

Старэйшы сын Хасэ Марыі: «Ён жыў у Богу і для блізкіх».

8 сакавіка ў Барселоне прайшла цырымонія развітання і пахавання бацькі 18 дзяцей Хасэ Марыі Пасціга. Чытайце падрабязна: «Кінуць сваё сэрца на зямлю, каб іншым было мякка ступаць». Сотні сяброў, 18 дзяцей, адна жонка, Адзін Бог [фота]

Жалобная імша, на якой сабраліся сябры сям'і з розных краін, прайшла ў Санта-Марыя-дэль-Мар - адным з самых прыгожых гатычных храмаў у горадзе. У канцы цырымоніі старэйшы сын Хасэ Марыі і Розы - Перыка - выступіў з невялікай прамовай:

- «Бог любіць нас вельмі-вельмі моцна», - такімі словамі тата пачаў размову, каб расказаць нам пра тое, што ў яго знайшлі рак. Гэтыя словы гавораць пра ўсё яго жыццё: ён жыў інтэнсіўна, у Богу, і для блізкіх. У гэтыя дні эмоцыі, якія мы адчулі, прывялі нас бліжэй да Бога, мы ўбачылі маленькі кавалачак неба, дзе цяпер знаходзіцца тата. І толькі Бог можа палегчыць наш душэўны боль і пакуты.

«Тата, ты прыклад хрысціянскага жыцця», - такімі словамі Перыка завяршыў сваю прамову.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.