Да дня св. Патрыка ў Мінску пакажуць ірландскі мульцік па-беларуску
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Фільм зацікавіць не толькі дзяцей, але і дарослых [відэа]
17-19 сакавіка ў мінскім кінатэатры «Масква» пройдуць паказы анімацыйнага фільма «Таямніца Келза», агучанага на беларускую мову беларускімі акцёрамі.
Мультфільм распавядае казачную гісторыю, заснаваную на рэальных падзеях IX стагоддзя ў Ірландыі. Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з нейкай таямнічай кнігай…
У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу і кот Эйдана Пангурбан.
Крытыкі па ўсім свеце станоўча сустрэлі «Таямніцу Келза». Стужка адзначана шэрагам узнагарод і намінацый, уключаючы намінацыю прэміі Оскар як «лепшы анімацыйны фільм».
Дзякуючы графіцы, якую аглядальнік afisha.ru назваў «шэдэўрам дэкаратыўнай анімацыі», а таксама глыбокаму сюжэту, фільм можа зацікавіць не толькі дзяцей, але і дарослых, паведамляе Catholic.by.
Прэм’ера мультфільма адбудзецца 17 сакавіка а 19:00 у мінскім кінатэатры «Масква» (праспект Пераможцаў, 13). Наступныя паказы пройдуць 18 і 19 сакавіка ў 17:00.
Фільм агучаны на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom.
У агучванні прымалі ўдзел вядомыя беларускія акцёры: Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Святлана Цімохіна, Уладзімер Глотаў, Зміцер Саладуха.
Частка агучаных у межах праекта фільмаў будзе даступная на сервісе інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання «Атлант Тэлекам».
Нагадаем, у Каталіцкай царкве святога Патрыка, біскупа, апекуна Ірландыі, успамінаюць 17 сакавіка >>>
Media
Related items
-
Масленіца замест Казіміра: як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
-
Каталіцкі біскуп даў сваю інтэрпрэтацыю «Году беларускай жанчыны» – атрымалася паэтычна
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?